Пра гэта гаворыцца ў бюлетэні «Бізнэс-дэмаграфія ў Рэспубліцы Беларусь, 2021», паведамляе thinkthanks.by.
У 2015 годзе ў Беларусі з'явілася 8 832 прадпрыемствы. Аднак да 2020 годзе з іх «выжыла» толькі 4 594, або 52%.
Найменшая выжывальнасць у фірмаў Магілёўскай вобласці — 49,3%. Статыстыка ў Мінску супала з агульнабеларускім паказчыкам — 52%.
Як паказвае статыстыка, у 2020 годзе ў Беларусі зафіксаваны спад рэгістрацыі новых кампаній. Калі ў 2019 годзе ў краіне з'явілася 9 293 новыя прадпрыемствы, то ў 2020 годзе — 7 153. Спад быў зафіксаваны і сярод дзейных прадпрыемстваў. У 2019 годзе такіх было 106 916, а ў 2020 — 104 877.
У бюлетэні няма статыстыкі, колькі за 2020 год знікла кампаній.
Адным з апошнім прадпрыемстваў, якому пагражае ліквідацыя, стаў ААТ “Віцебскабллён”. Эканамічны суд Віцебскай вобласці распачаў справу аб банкруцтве ААТ. Памер запазычанасці прадпрыемства ацэньваецца амаль у 620 тысяч беларускіх рублёў. Пры гэтым асноўнымі крэдыторамі выступаюць кітайскія кампаніі.
Знікненне прадпрыемстваў – гэта натуральны працэс, кажа эканаміст Міхась Залескі, галоўнае, каб не скарачалася колькасць жадаючых адкрываць новыя фірмы.
юл